Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Люты 2022

Сустрэча з майстрам слова, пісьменнікам Аляксандрам Карлюкевічам адбылася ў музеі Чэрвеня

Цікавая сустрэча адбылася ў пачатку тыдня ў раённым краязнаўчым музеі.

З актывам Чэрвеньскага раёна, прадстаўнікамі ўстаноў сацыяльнай сферы сустрэліся пісьменнік, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка. Размова ішла аб зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю Беларусі, а таксама аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту і прапановах у праект галоўнага дзяржаўнага дакумента, акрэсленных у Пасланні.

-Беларусь сёння — незалежная дзяржава, паспяховая дзяржава. І ні ў каго не павінна быць сумненняў у тым, што мы даражым сваёй незалежнасцю, сваім суверэнітэтам, і мы нікому не дазволім нават разважаць на тэму таго, ці будзе існаваць Беларусь як дзяржава, — пераказаў Аляксадр Мікалаевіч думку Прэзідэнта. — Асаблівая ўвага — захаванню гістарычных традыцый нашай краіны. Сёлета спаўняецца 77 гадоў Вялікай Перамогі. Дзень 9 мая — яшчэ адзін сімвал адзінства нацыі. Доўг кожнага захаваць і зберагчы ўсё, што стварылі і абаранілі продкі, змагаючыся з ворагам ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 2 22 21

-У праграмнай прамове Прэзідэнта не было дробных тэм. Важна ўсё: дзіцячыя сады, паліклінікі, даступныя лекі, клопат аб пажылых і дзецях, здароўе нацыі і барацьба з утрыманствам. Надзённыя праблемы людзей і ўменне дзяржавы на іх рэагаваць — аснова Паслання. Бо «Дзяржава для народа» — гэта не проста лозунг, а само жыццё, — патлумачыў. пісьменнік.

3 2 22 21

-Пасыл «моцныя рэгіёны-моцная краіна» таксама знаходзіць водгук у грамадстве. Натуральна, мы выдатна разумеем, што калі мы не створым працоўныя месцы і ўмовы жыцця ў аграгарадках, маленькіх населеных пунктах раёнаў, мы не зможам падтрымліваць і той узровень сельгасвытворчасці, і захаваць людзей на зямлі, — разважаў Аляксандр Карлюкевіч. — Галоўны мэсэнджар для вытворцаў — дзяржава падтрымлівае тых, хто дае вынік. Каб канкурыраваць, сёння трэба быць на крок наперадзе. Праца ў плюс — гэта заўсёды прадуманыя маркетынг, зніжэнне сабекошту і выпуск найноўшых відаў прадукцыі. Толькі сваёй упартай працай, рашэннем эканамічных пытанняў, павышэннем дабрабыту людзей, адстойваннем суверэнітэту Беларусі мы разам зможам забяспечыць бяспеку нашай дзяржавы».

-У разделе аб эканоміцы Аляксадр Лукашэнка адзначыў, што яе развіццё — гарант бяспекі краіны, умацавання пазіцый на сусветным рынку і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Але да поспеху прывядзе толькі разуменне простай ісціны: калі мы хочам жыць лепш, трэба павысіць якасць уласнай працы і змяніць стаўленне да справы, развіваць тэхналогіі. На жаль, разважаем шмат, а працуем не заўсёды напружана.

Кіраўнік дзяржавы глыбока перакананы: у грамадстве павінна быць памяркоўнасць да разнастайнасці поглядаў, дыскусіі і крытыки. І адначасова — абсалютнае непрыманне гвалту, нянавісці і рэвалюцый.

Падчас сустрэчы прысутныя задавалі пытанні аб працоўных месцах для моладзі, аб найбольш запатрабаваных прафесіях, аб установах, якія рыхтуюць спецыялістаў рабочых спецыяльнасцей.

3 2 22 21

На памяць аб сустрэчы Аляксандр Карлюкевіч падарыў краязнаўчаму музею сваю кнігу “Пуцявінамі зорак (аб ураджэнцах Беларусі ў блізкім памежжы)” з аўтографам і пажаданнямі поспехаў.

Галіна ГАМЕЗА. Фото аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць