Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Люты 2022

Вызваленне ад працы без бальнічнага. Як гэта працуе?

Нагадаем, што летась па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ва ўказ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» былі ўнесены нормы, якія прадугледжваюць дадатковыя гарантыі работнікам у перыяд пандэміі.

У прыватнасці, замацавана палажэнне аб тым, што калі работнік адчуў недамаганне, то наймальнік мае права вызваліць яго ад працы на тэрмін да трох дзён без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці, паведамляе 1prof.by.

- Падобная норма ёсць у заканадаўстве многіх краін. І як паказвае практыка, яна добра сябе зарэкамендавала. Прычым тут ёсць цікавасць усіх бакоў: і наймальнікаў, і работнікаў, асабліва ў неспрыяльны эпідэміялагічны перыяд. Для людзей гэта магчымасць пры першых прыкметах захворвання застацца дома, каб ацаніць свой стан, і пры гэтым не губляць час і сілы на афармленне бальнічнага. Ну і вядома, каб не падвяргацца рызыцы захварэць чымсці яшчэ. Калі ж за тры дні ў чалавека самаадчуванне не паляпшаецца, тады ўжо варта звярнуцца да лекара за афармленнем лістка непрацаздольнасці. А выгада наймальніка пры такім падыходзе ў першую чаргу ў тым, што зніжаецца рызыка распаўсюджвання захворвання ў калектыве. Бо часцяком людзі, нават прыболеўшы, прыходзяць на працу, каб не займацца афармленнем афіцыйнага бальнічнага. Ну, і безумоўна, гэта норма дазваляе знізіць нагрузку на сістэму аховы здароўя, - падкрэсліў старшыня ФПБ Міхаіл Орда.

Пры гэтым дакументам прадугледжана, што ў арганізацыях і на прадпрыемствах не бюджэтнага сектара можа быць прадугледжана захаванне сярэдняга заробку за перыяд вызвалення ад працы.

- На сённяшні дзень важна, каб гэта заканадаўчая магчымасць была рэалізавана на практыцы. Паколькі зразумела, што любому чалавеку важна, застаўшыся дома ў выпадку нядужання, не страціць у грошах. І ўжо зараз шэраг прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ўсталявалі ў калектыўнай дамове або іншым унутраным дакуменце парадак прадастаўлення такіх дзён і іх аплаты – адзначыў Міхаіл Орда.

Гэта і арганізацыі аграпрамысловага комплексу, і прадпрыемствы прамысловасці, напрыклад, ААТ «МЗКЦ», лясной галіны - Пастаўскі лясгас і іншыя. Прычым у некаторых выпадках гэта норма заканадаўства нават пашырана. Напрыклад, работнікам ААТ «Брэсцкі ЛВЗ «БЕЛАЛКА» можа прадастаўляцца да 5 дзён з кампенсацыяй сярэдняга заробку.

Як падкрэслілі ў ФПБ, сёння прафсаюзы на месцах працуюць над тым, каб максімальна распаўсюдзіць падобныя гарантыі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб парадку вызвалення ад працы па прычыне дрэннага самаадчування без прадастаўлення бальнічнага можна ў прафсаюзных юрыстаў па тэл. 373-82-94, 373-94-62.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць