Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Люты 2022

«Маладым трэба новае» - казалі ўдзельнікі дыялогу ў будаўнічым ліцэі Чэрвеня

За мінулы год, асабліва за снежань, а таксама за студзень 2022 года жыхары нашага раёна сталі больш актыўнымі сацыяльна. Дыялогавыя пляцоўкі праходзяць ва ўсіх працоўных калектывах

Людзям падабаецца грунтоўная размова з кіраўніцтвам райвыканкама, дырэкцыяй прадпрыемстваў і арганізацый. Абмяркоўваюцца палітычныя, эканамічныя, маральныя праблемы. Многае, выклікаючае сумнеў або недавер, праясняецца. На пытанні аб паўсядзённых праблемах кіраўніцтва адказвае прама і сумленна. Напрыклад, пра тое, чаму немагчыма заасфальтаваць усе вуліцы ў населеных пунктах за адзін год, добраўпарадкаваць усе двары і пляцоўкі. Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў і яго намеснікі ўважлівыя да ўсіх прапаноў і пытанняў грамадзян. Многія заяўкі разглядаюцца ў кароткія тэрміны.

Але ёсць праблемы, якія патрабуюць доўгай ўпартай працы. Гэта выхаванне падрастаючага пакалення. Аб духоўна-маральным аспекце гэтага пытання казала намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка на сустрэчы з педагогамі і выхавацелямі Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя. Закранаючы сацыяльны блок Канстытуцыі, Лідзія Аляксандраўна спынілася падрабязней на захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным мінулым беларускага народа: «Задача педагогаў, выхавальнікаў — знайсці патрэбныя словы, эмацыйна моцныя прыклады гераічных учынкаў. Неабходна выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы: наведванне мемарыяльных комплексаў, краязнаўчага музея». Лідзія Аляксандраўна закранула і замацаваны ў Канстытуцыі доўг грамадзян клапоціцца пра сваё здароўе: «Асабістым прыкладам трэба далучаць дзяцей да фізкультуры і спорту. Для гэтага ў Чэрвені ёсць магчымасці. Чалавек сам можа ўмацоўваць здароўе, падтрымліваць арганізм у тонусе правільным харчаваннем, фізічнай актыўнасцю, здаровым ладам жыцця, своечасовым наведваннем лекараў. Гэта пад сілу і маладому, і пажылому».

3 2 22 13

Дырэктар ліцэя Наталля Саўко распавяла, што прафсаюзная арганізацыя ліцэя набыла для работнікаў абанементы ў басейн. Выкладчыкі і выхавальнікі катаюцца на лыжах, каньках, гуляюць з навучэнцамі ў футбол і валейбол. У ліцэі ёсць свой трэнажорная зала. Намесніца дырэктара Галіна Тамковіч працягнула размову аб патрыятычнай працы. На базе ліцэя створаны раённы клуб «Патрыёт», рэалізуецца праект «Я – працаўнік, Я – грамадзянін, Я – патрыёт». З апошніх дасягненняў - 2 месца ў рэспубліцы за праект «Ведай Беларусь», дзесяць навучэнцаў удзельнічалі ў відэаканферэнцыі з членамі ЦК БРСМ, актыўна працуе валанцёрскі рух. Пошукі новых форм патрыятычнага выхавання, цікавых сучаснай моладзі, працягваюцца. «Калектыў педагогаў і выхавальнікаў працуе ў гэтым кірунку,» — падагульніла дыялог Наталля Саўко.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць