Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Люты 2022

Удзельнікі адкрыцця выставы карцін у Чэрвеньскім музеі ўшанавалі памяць расстраляных на Замятоўцы

1 лютага ў раённым краязнаўчым музеі прайшло знакавае мерапрыемства, прысвечанае адной з трагічных дат у гісторыі нашага горада.

У гэты дзень споўнілася восемдзесят гадоў з дня расстрэлу 2 000 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці ва ўзросце ад года да сямідзесяці і старэй ў кар'еры па дарозе на Замятоўку

У памяць аб гэтай падзеі ў музеі адкрылася выстава карцін члена Саюза мастакоў Беларусі, дацэнта кафедры жывапісу Акадэміі мастацтваў Юрыя Крупянкова. Старшы навуковы супрацоўнік Ірына Вабішчэвіч распавяла, што Юрый - аўтар серый «Халакост» і «Памяці мястэчка», уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Халакост вачыма мастакоў».

4 2 22 27

У адкрыцці выставы прыняў удзел галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч, а таксама начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Каленік, жыхары Чэрвеня, удзельнікі грамадскіх аб'яднанняў горада, педагогі, навучэнцы.

4 2 22 27

Называецца выстава «Мястэчка смуткуе па страчаных дзецях сваіх». Юрый распавёў, што, калі напісаў першыя карціны пра Халакост, то зацікавіўся мірным жыццём людзей, якія былі так жорстка знішчаны цэлымі паселішчамі. Як яны жылі да вайны, якімі рамёствамі займаліся, як адпачывалі і святкавалі? – аб гэтым іншыя карціны выставы.

- Пасля такіх падрабязнасцяў звычайнага жыцця, вастрэй успрымаеш жах трагедыі смерці людзей, якія не жадалі зла іншым і ніколі не ваявалі — падзяліўся мастак.

4 2 22 27

Мерапрыемствы ў памяць аб гэтай падзеі праходзяць у музеі штогод. Але супрацоўнікі кожны раз знаходзяць новыя формы падачы звестак аб той трагедыі. У аўторак на медыйнай устаноўцы дэманстравалі дакументальны фільм, зняты iзраільскімі валанцёрамі аб Чэрвеньскім гета і расстрэле яўрэяў. З экрана сапраўдную гісторыю распавядае Уладзімір Георгіевіч Дарагуж, які жыў у Чэрвені ў той час, хадзіў у адну школу з хлопцамі расстралянымі фашыстамі на Замятоўскай дарозе. Ён паказваў грамадзянам Ізраіля дзе знаходзілася гета, якія вуліцы ў яго ўваходзілі.

Пасля ўдзельнікі праехалі па іх, спыніліся на месцы, дзе знайшлі апошні прытулак мірныя жыхары. Быў такі ж халодны дзень. Страшна было ўявіць, што ў такую сцюжу асуджаных прымусілі распрануцца. Падчас вайны не працавалі мануфактуры, не было тканіны, не шылі вопратку. Рэчы былі ў цане. Іх фашысты выкарыстоўвалі для сваіх патрэб, адорвалі імі здраднікаў за забойства суайчыннікаў.

4 2 22 27

Паклаўшы, паводле яўрэйскай традыцыі, каменьчыкі да помніка, памаліліся аб загінуўшых душах. Рыгор Абрамовіч прачытаў малітву на іўрыце і на рускай мове. За помнікам на Замятоўцы даглядаюць хлопцы з гімназіі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Першая пажарная каманда ў Чэрвені складалася з грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. Яны не толькі добра спраўляліся з асноўнымі заданнямі, але яшчэ былі і добрымі музыкамі. Духавы аркестр пажарнай часткі іграў на святах і танцпляцоўках горада.

4 2 22 27

Вось ужо дзесяць гадоў у дзень гібелі жыхароў Чэрвеня ветэран службы МНС Леанід Крук здзяйсняе рытуал спалення запалак у памяць аб бязвінна загінуўшых жыхарах нашага горада. Да марознага неба зноў падняўся дым дзвюх тысяч запалак, як сімвал адабраных жыццяў.

4 2 22 27

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць