Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 Люты 2022

«З беспрацоўных - у прадпрымальнікі»: прапануе Чэрвеньскі сектар занятасці

Ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Наколькі жыхары нашага раёна гатовы зарабляць уласным розумам і рукамі, арганізаваўшы сваю справу? Прааналізуем інфармацыю Чэрвенскага сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.

У 2021 годзе ў раённую службу занятасці звярнуліся 10 беспрацоўных грамадзян для арганізацыі ўласнай справы з выдзяленнем субсідыі. Агульная сума дзяржаўнай дапамогі беспрацоўным, якія пажадалі будаваць свой бізнэс - 32,5 тысячы рублёў.

Сем беспрацоўных выкарыстоўвалі атрыманыя дзяржаўныя сродкі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці і тры заняліся рамеснай дзейнасцю.

У 2021 годзе беспрацоўныя для арганізацыі свайго бізнэсу абралі:

— аказанне паслуг у галіне будаўніцтва, аддзелачных, электрамантажных, тынкавых, сантэхнічных і іншых рамонтных работ – 1;

- рамонт бытавых вырабаў - 1;

- прадастаўленне паслуг цырульні і салонамі прыгажосці - 1;

- рознічны гандаль - 2;

- іншыя віды прадпрымальніцкай дзейнасці - 2.

Сярод тых, хто атрымаў субсідыю, — шэсць жанчын. Пяць з іх вырашылі заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, адна - рамеснай.

У першую чаргу садзейнічанне ў арганізацыі ўласнай справы даецца беспрацоўным, якія ў сувязі са становішчам на рынку працы не маюць магчымасці атрымаць прыдатную працу і арганізуюць найбольш значныя для рэгіёну віды прадпрымальніцкай дзейнасці.

Для атрымання субсідыі неабходна звярнуцца ў сектар занятасці.

Пры гэтым трэба прадставіць распрацаваны бізнэс-план і напісаць заяву аб выдачы субсідыі. З беспрацоўным, які атрымаў рашэнне аб прадастаўленні субсідыі, органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заключаецца дагавор аб прадастаўленні субсідыі. Грашовыя сродкі павінны выкарыстоўвацца на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй дзейнасці.

Беспрацоўны, які атрымаў фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідыі, абавязаны:

— на працягу 3 месяцаў з моманту рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, асобы, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне выдзеленай субсідыі;

- ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на працягу 12-ці месяцаў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (прыватнага ўнітарнага прадпрыемства).

Беспрацоўным, якія жадаюць адкрыць уласную справу, даецца магчымасць прайсці навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (да атрымання субсідыі).

Субсідыя даецца беззваротна, яе памер складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.

Для беспрацоўных, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах, памер субсідыі складае 15 БПМ.

Даведачна: на 1 лютага 2022 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 296,55 беларускіх рублёў.

Па пытаннях, звязаных з арганізацыяй уласнай справы з выдзяленнем дзяржаўнай субсідыі, неабходна звяртацца па адрасе: г. Чэрвень, пл. Свабоды, д.5, 2 паверх, каб. №3, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Кантактныя тэлефоны 28-5-16,28-5-02.

Паводле інфармацыі сектара занятасці падрыхтавала Галіна ГАМЕЗА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць