Прыём вялі: загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Юрчык, галоўны прававы інспектар працы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Лагвінец, галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз. За кансультацыяй да іх звярнуліся два чалавекі па пытаннях: калектыўна-дагаворнай работы, а таксама па Указе №143 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы эканомікі». Спецыялісты далі падрабязныя тлумачэнні заканадаўчых дакументаў на гэтыя тэмы.
Анастасія Пашкевіч, старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК

