Гэтым грамадзянам неабходна звяртацца ва ўчастковыя камісіі па месцы рэгістрацыі і паведамляць пра сваё жаданне галасаваць па месцы знаходжання.
Члены камісіі, прыбываючы да грамадзяніна па месцы знаходжання, будуць у ахоўнай вопратцы і сродках абароны органаў дыхання, зроку і рук. Па магчымасці працэдура галасавання будзе ажыццяўляцца без уваходу ў жылое памяшканне.
Галасаванне грамадзян, якія знаходзяцца на шпіталізацыі, будзе арганізавана непасрэдна ў аддзяленні шляхам абыходу пацыентаў членамі ўчастковай камісіі з захаваннем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўнутрыбальнічнага распаўсюджвання COVID-19.

