У 2021 годзе форуму мастацтваў удалося прыняць 5200 удзельнікаў з 32 краін свету. У цяперашні час на ўзроўні вобласці і рэспублікі вядзецца актыўная праца па фарміраванні праграмы XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». 14 студзеня 2022 года стартаваў продаж сертыфікатаў на «закрытую» праграму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» за наяўны і безнаяўны разлік у касах ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» і на сайце kvitki.by.
Выпушчаны сертыфікаты наміналам у 10, 20, 30, 50 і 100 рублёў. Сертыфікаты ў далейшым падлягаюць абмену на любыя квіткі канцэртных праграм, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры.
Да кожнага сертыфіката наміналам 100 рублёў аўтаматычна дадаецца яшчэ 31 рубель. Такім чынам, пры набыцці квіткоў з выкарыстаннем сертыфіката дадзенага наміналу, пакупнік атрымлівае зніжку на 1 квіток у памеры 31 рубель.

