Калі работнік адчуў недамаганне, ён можа звярнуцца да свайго непасрэднага кіраўніка з просьбай аб вызваленні ад працы ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем.
Пры гэтым работнік узгадняе тэрмін вызвалення ад працы, які можа складаць адзін, два, тры дні (але не больш за тры дні).
Парадак узаемадзеяння работніка і наймальніка па вызваленні работніка ад працы можа быць замацаваны ў лакальным прававым акце арганізацыі.
Важна! Працаўнікам варта памятаць, што адсутнасць на працы па дадзеных абставінах можа адбывацца толькі па ўзгадненні з наймальнікам.
Вызваленне ад працы без прадастаўлення пацвярджальнага дакумента не можа перавышаць трох дзён сумарна ў перыяд дзеяння Указа.
Звяртаем увагу, што вышэйназваная норма Указа прымяняецца ва ўсіх арганізацыях.
Што датычыцца захавання сярэдняга заробку за перыяд вызвалення ад працы, то яно можа быць прадугледжана калектыўнай дамовай, іншым лакальным прававым актам арганізацыі, за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Намеснік начальніка ўпраўлення - загадчык сектара працоўных адносін Л.М. Дзядзюк

