Таксама прафсаюзныя актывісты абмеркавалі вынікі працы за мінулы перыяд і вызначылі задачы на перспектыву.
Адкрыў мерапрыемства старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.
Ён адзначыў, што ў важны для краіны перыяд мы павінны аб'яднаць намаганні, данесці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю аб маючай адбыцца падзеі і праекце Канстытуцыі.

Актыўнае абмеркаванне праекта Канстытуцыі працягваецца на дыялогавых пляцоўках, у працоўных калектывах Мінскай вобласці. Гэта яшчэ адно пераканаўчае сведчанне зацікаўленасці беларускага народа.
V Пленум Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у якім прымалі ўдзел усе канструктыўныя сілы грамадзянскай супольнасці, паказаў наша адзінства і мэтанакіраванасць для забеспячэння незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.
Прафсаюзы Мінскай вобласці аднагалосна падтрымліваюць прынятую на Пленуме Дэкларацыю аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і далучаюцца да ініцыятывы «Мы разам - за Беларусь!»
Старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі акцэнтаваў увагу прысутных на дзейнасці прафсаюзаў Мінскай вобласці.
Дзякуючы суладнай працы, у 2021-м годзе ў вобласці створана 238 новых першасных прафсаюзных арганізацый — гэта найбольшы паказчык за апошнія пяць гадоў (з 2015 года створана 1137).
Сярод рэгіёнаў па стварэнні пярвічак лідзіруюць - Мінскі, Барысаўскі і Пухавіцкі раёны.
Па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам вернута больш за 774 тысячы рублёў незаконна ўтрыманых ці не выплачаных сум.
Тэхнічнымі інспектарамі працы за мінулы год выяўлена больш за 6 тыс. парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прыпынена эксплуатацыя 185 адзінак вытворчага абсталявання да прывядзення яго ў бяспечны стан.

Выбудаваная праца з ветэранамі і моладдзю. Так, у калектыўных дагаворах большасці арганізацый прадугледжаны меры іх сацыяльнай падтрымкі. Праводзяцца сумесныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, акцыі па добраўпарадкаванні месцаў пахавання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У прыватнасці, у верасні мінулага года, на базе Барысаўскага медыцынскага каледжа адбылося сумеснае выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета і Маладзёжнага савета Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, прысвечанага Дню народнага адзінства.
У 2022 годзе запланаваны шэраг сумесных праектаў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці.
Працягваецца падтрымка шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сацыяльных прытулкаў, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзяцей з інваліднасцю, сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям» арганізацыі прафсаюзаў Мінскай вобласці аказалі дапамогу на суму каля паўтара мільёна рублёў.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў, прадстаўнікі «БРСМ», «Патрыётаў Беларусі», «Беларускага саюза жанчын», «Белай Русі» і ветэраны.
Намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў акцэнтаваў увагу на значнасці працы па маніторынгу цэн, ахове працы і разнапланавай дапамогі, якая праводзіцца прафсаюзнымі актывістамі.

