Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Люты 2022

Спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пастаянна кантралююць санітарны стан тэрыторый Чэрвеньскага раёна

Галоўны санітарны ўрач раёна Наталля Свядыш паведаміла:

- Летась мы маніторылі 926 аб'ектаў. Парушэнні выяўлены на 338 з іх, гэта 36,5 адсоткаў. Асноўнае - засмечанасць тэрыторыі - выяўлена на 154 аб'ектах. Устаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры ўтрыманні кантэйнерных пляцовак для збору ЦКА на 121 абследаванай кропцы. Ёсць і іншыя парушэнні, напрыклад, на 63 аб'ектах своечасова не касілі пустазельную траву, не рамантавалі агароджы і фасады будынкаў.

Вынік маніторынгу - суб'ектам гаспадарання выдадзена 160 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў. За парушэнне заканадаўства ва ўтрыманні тэрыторый населеных пунктаў і паднаглядных аб'ектаў у 2021 годзе складзена 12 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 службовых і 1 юрыдычная асоба, сума штрафаў складае 96 базавых велічынь, гэта 2784 рублі.

Кантраляваліся і тэрыторыі прыватных домаўладанняў. «Прыватнікам» выдадзена 475 памятак (патрабаванняў) па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. Складзена два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі. У верасні ў раёне арганізаваны месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Прадстаўнікі працоўных калектываў, навучэнцы, жыхары раёна навялі парадак на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці: прыбралі лістоту, траву, вывезлі раслінныя рэшткі і смецце, абрэзалі дрэвы і хмызнякі, спілавалі сухія галінкі. Асаблівую ўвагу надалі землям ляснога фонду, тэрыторый населеных пунктаў, грамадзянскіх могілак, гаражных і дачных кааператываў, палосам адводу аўтадарог, прыпыначным пунктах.

Акрамя наглядных мерапрыемстваў, раённая санэпідслужба праводзіць сустрэчы на прадпрыемствах, санітарна-асветніцкую і агітацыйную працу. З надыходам зімы спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадваюць: тратуары і пешаходныя зоны, ганак і прыступкі будынкаў і збудаванняў неабходна штодня і па меры неабходнасці чысціць ад снегу і наледзі, пасыпаць супрацьгалалёднымі сродкамі.

Запісала Галіна АКБАЛ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць