Аляксандр Рыгоравіч казаў пра тое, што трэба больш прыцягваць маладых грамадзян да непасрэднага ўдзелу ў развіцці краіны. Хто, як не мы, актыўная, мэтанакіраваная частка грамадства, павінны праяўляць цікавасць, прапаноўваць ідэі?! Бо для іх рэалізацыі ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы.
Мы павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, прыцягваць увагу дзяцей і моладзі да ваенна-патрыятычнай спадчыны, паглыбляць веды маладых грамадзян аб падзеях, якія сталі асновай дзяржаўных свят і памятных дат Беларусі. Развіваць у падрастаючага пакалення пачуццё гонару, глыбокай павагі да гісторыі сваёй краіны.
Гэты год абвешчаны Годам гістарычны памяці. Выдатна, што Аляксандр Лукашэнка падтрымаў і адобрыў ініцыятывы БРСМ. Напрыклад, прапанова першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» Аляксандра Лук'янава па аблічбоўцы памятных месцаў. А яшчэ - абвясціць будаўніцтва музея ў Хатыні Усебеларускай маладзёжнай будоўляй, прыцягваючы да працы студэнцкія атрады. Цалкам падтрымліваю яго словы, моладзь павінна працаваць у студэнцкіх атрадах, у краіне павінен развіцца студатрадаўскі рух. Бо калі маладыя самі пройдуць гэты шлях, яны будуць больш шанаваць гісторыю. Мы пакажам прыклад, што нам неабыякава памяць аб гістарычна важных месцах Беларусі. Разам мы можам зрабіць іх лепш!
У новым праекце Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы яшчэ больш падтрымлівае моладзь, дадаючы гранты і стыпендыі ў розных сферах: навуцы, ахове здароўя, культуры. Гэта дазволіць моладзі раскрыць свой патэнцыял і стаць творцам будучыні свайго і ўсяго народа.
Наталля Семянюк, першы сакратар Чэрвеньскага райкама БРСМ

