Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2022

Лідзія Шчацінка сустрэлася ў Смілавіцкім каледжы са студэнтамі, якія ўпершыню возьмуць удзел у рэферэндуме

- Час імкліва рухаецца наперад, умовы, у якіх мы жывем і працуем, мяняюцца, у нас з'явіліся новыя магчымасці і патрэбы, таму вельмі своечасова мы пераглядаем і абнаўляем нашу Канстытуцыю — звярнулася да моладзі намесніца старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Шчацінка.

- Гэты дакумент вызначае будучыню краіны і кожнага з нас. Ён адказвае на пытанні: як далей мы будзем жыць і працаваць, якім будзе ўзровень сацыяльнай абароны і падтрымкі і як будзе развівацца наша дзяржава?

Беларусь на ўсіх гістарычных этапах мела свой унікальны вопыт народаўладдзя і палітычнага ладу. Сёння мы верныя сваім традыцыям. У праекце Канстытуцыі Усебеларускі народны сход прапануецца зрабіць канстытуцыйным органам, своеасаблівым гарантам стабільнасці ў нашай краіне на любым этапе яе развіцця. Пры гэтым паўнамоцтвы Прэзідэнта і парламента будуць пераразмеркаваны. Такім чынам рэалізуюць прынцыпы класічнай дэмакратыі ў сукупнасці з беларускімі традыцыямі і сучаснымі рэаліямі.

Змены закрануць і захаванне гістарычнай памяці, бо гэта той падмурак, без якога немагчыма пабудаваць свабоднае дэмакратычнае грамадства. У апошні час усё часцей здзяйсняюцца спробы разбурыць гэты падмурак, і наш абавязак перад будучымі пакаленнямі — захаваць для іх праўду аб Вялікай Айчыннай вайне і злачынствах фашыстаў. — сказала намеснік старшыні райвыканкама.

Таксама Лідзія Шчацінка падрабязна спынілася на тым, як арганізаваны працэс галасавання і пазначыла алгарытм дзеянняў упершыню прымаючага ўдзел у рэферэндуме.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць