Атрымалі бюлетэні і прынялі ўдзел у галасаванні 21 тысяча 58 чалавек. З іх прагаласавалі датэрмінова 10 тысяч 879 чалавек, па месцы знаходжання – 2 тысячы 470 чалавек, у дзень рэферэндуму ў памяшканнях участкаў для галасавання – 7 тысяч 709 чалавек. За адабрэнне вынесенага на рэферэндум пытання «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?» прагаласавалі 17 тысяч 609 чалавек, 1 тысяча 205 чалавек прагаласавалі супраць адабрэння вынесенага на рэферэндум пытання, 2 244 бюлетэні прызнаны несапраўднымі.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

