У фае сярэдняй школы №4 усе ўстановы адукацыі разгарнулі стэнды з інфармацыяй аб дзейнасці, выніках працы за мінулы каляндарны год і новых праектах. У кожнай з школ – свой наватарскi кірунак развіцця. У кожнай школе новыя дыпломы, граматы, медалі. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі з гонарам дэманстравалі іх намесніку старшыні райвыканкама Лідзіі Шчацінка і начальніку ўпраўлення Ірыне Змачынскай.
У выніковым дакладзе Ірына Мікалаеўна пазначыла, што адукацыйны працэс у Чэрвеньскім раёне забяспечваюць 34 установы: 15 — агульнай сярэдняй адукацыі; 12 - дашкольнай адукацыі; цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; сацыяльна-педагагічны цэнтр; вучэбна-метадычны кабінет; дзіцячы дом сямейнага тыпу.

У школах хлопцы аб'яднаны ў два маладзёжныя грамадскія аб'яднаннi – БРПА і БРСМ. У піянерскай арганізацыі 15 дружын, у складзе якіх 2 138 навучэнцаў, 329 навучэнцаў з'яўляюцца членамі першасных арганізацый БРСМ. Планку першынства па працы з БРПА па-ранейшаму трымае сярэдняя школа № 3 Чэрвеня.
Для якаснай арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, ажыццяўлення дапрызыўнай падрыхтоўкі, экскурсійна-турыстычнай дзейнасці, забеспячэння бяспекі дзяцей з верасня 2021 года ў 13 установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна ўведзена новая пасада «кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні».
Для духоўна-маральнага выхавання ў V-VI класах 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі арганізаваны факультатыўныя заняткі «асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Дзейнічае 2 раённых рэсурсных цэнтра па духоўна-маральным выхаванні ў Смілавіцкай школе № 2 і Лядзенскай школе. У Лядах у мінулым годзе рэалізаваны праект замежнай бязвыплатнай дапамогі «Стварэнне сельскага маладзёжнага эка-кааператыва «Арганіка», які падтрымліваюць Беларуская Асацыяцыя клубаў «ЮНЕСКА», Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» і Міністэрствам адукацыі РБ. Вопыт па гэтым кірунку прадстаўлены на старонках навукова-метадычнага часопіса «Адукацыя Міншчыны» і газеты «Настаўніцкая газета».
У сярэдняй школе № 4 г. Чэрвеня працуе праект «Зялёная школа».
Пасля абмеркавання дакладу і заслухоўвання ў спрэчках, адбылося ўзнагароджанне.

У 2021 годзе сярод устаноў адукацыі Чэрвенскага раёна па выніках раённага конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю працы ўстаноў адукацыі прызнаны пераможцамі:
у намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці»:
Запольскі яслі-сад Чэрвенскага раёна;
у намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці»:
Яслі-сад № 1 г.п. Смілавічы;
у намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці»:
Запольская сярэдняя школа Чэрвенскага раёна;
у намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці»:
Сярэдняя школа № 1 г.п. Смілавічы;
у намінацыі «Лепшая ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»:
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы.

Падзяка начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ўручана Жанне Барнавіцкай, Аксане Мірановіч, Але Блізнюк, Людміле Цэдрык, Алене Каток, Крысціне Бурданінай, Святлане Плахатнюк. Шэраг выдатных педагогаў узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвенскага райвыканкама.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

