4 сакавіка - прафесійнае свята для ўсяго асабовага складу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Вось ужо 105 гадоў беларуская міліцыя стаіць на варце спакою краіны! І ўсе гэтыя гады яна з гонарам і добрай якасцю паспяхова выконвае ўсе ўскладзеныя на яе задачы. Павіншаваць чэрвенскіх міліцыянераў прыйшлі ганаровыя госці: пракурор Чэрвенскага раёна дарадца юстыцыі Вадзім Кукалевіч, начальнік аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Алег Коршак, начальнік раённага Аддзела Следчага Камітэта падпалкоўнік юстыцыі Віталь Бусел, ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў маёр унутранай службы Яўген Кулага, начальнік Чэрвенскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі Максім Блізнюк, старшыня ветэранскай арганізацыі Леанід Комель.
Алег Коршак павіншаваў міліцыянераў з прафесійным святам:
- Служба ў міліцыі - гэта заўсёды рызыка. Ратаваць людзей, прадухіляць і спыняць правапарушэнням, затрымліваць парушальнікаў - гэта абавязак любога супрацоўніка, незалежна ад пасады, месца знаходжання і часу. Самая лепшая ацэнка ў паўсядзённай напружанай і нястомнай працы міліцыянераў – удзячнасць і давер людзей, якія высока цэняць вашу працу.
Пасля абвяшчэння святочных загадаў МУС Рэспублікі Беларусь, УУС Мінскага аблвыканкама, Чэрвенскага РАУС, Алег Коршак уручыў узнагароды і пагоны.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Беларусь медалём «За бездакорную службу 3 ступені» ўзнагароджаны маёр міліцыі Антон Бразьгоўка, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі.
Чарговае спецыяльнае званне капітан міліцыі прысвоена старшаму лейтэнанту міліцыі Віктару Апалчэўскаму, участковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі.
Чарговае спецыяльнае званне сяржант міліцыі прысвоена малодшаму сяржанту міліцыі Дзянісу Зіміну, памочніку дзяжурнага аператыўна дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі.
Чарговае спецыяльнае званне сяржант міліцыі прысвоена малодшаму сяржанту міліцыі Паўлу Ліхадзіеўскаму, малодшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі
За выяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы граматай УУС Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны маёр міліцыі Андрэй Курыловіч, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі.
За выяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Падзяка УУС Мінскага аблвыканкама абвешчаныя капітану міліцыі Віктару Апалчэўскаму, участковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі, прапаршчыку міліцыі Віталю Навумцу, міліцыянеру дзяжурнаму ізалятара для ўзятых пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі.
Падзячны ліст начальніка УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёру міліцыі Астрэйка Аляксандру Вячаслававічу ўручылі бацькам маёра міліцыі Антона Бразгоўкi, старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў павіншаваў служыцеляў правапарадку і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.
За дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў Падзяка старшыні Чэрвенскага раённага выканаўчага камітэта аб'яўлена маёру міліцыі Алегу Сушы, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі, капітану міліцыі патрульнай службы групы дарожна-патрульнай службы ДАІ старшыні міліцыі Сяргею Грамовічу, памочніку дзяжурнага аператыўна дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі.
Са святам міліцыянераў павіншавалі калегі з іншых сілавых ведамстваў, прафесійны абавязак якіх таксама - засцерагаць людзей. Яны таксама ўручылі ўзнагароды.
Падзяка начальніка раённага аддзела следчага камітэта аб'яўлена маёру міліцыі Івану Сакалоўскаму, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі, лейтэнанту міліцыі Дзмітрыю Равіне, старшаму інспектару па ахове грамадскага парадку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі.
Граматай ваеннага камісара Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці ўзнагароджаны капітан міліцыі Ігар Чарноў, інспектар дарожна-патрульнай службы групы дарожна-патрульнай службы ДАІ, прапаршчык міліцыі Віктар Бандыка, міліцыянер-кіроўца аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі, служачы Анастасія Няхай, загадчык групы абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння.
За плённае супрацоўніцтва і ўклад у аказанне садзейнічання ў выкананні задач, ускладзеных на Дэпартамент па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы Памятным нагрудным знакам «80 год Дзяржрэзерву» ўзнагароджаны падпалкоўнік міліцыі Алег Коршак, начальнік аддзела ўнутраных спраў.
Граматы Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь удастоены капітан міліцыі Віталь Кучынскі, інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі, маёр міліцыі Андрэй Прышывалка, старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі.
За актыўнае ўзаемадзеянне і плённае супрацоўніцтва з падраздзяленнямі аховы Мінскай вобласці аб'яўлена Падзяка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь маёру міліцыі Андрэю Няборскаму, старэйшаму інспектару па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, маёру міліцыі Таццяне Шульзе, старшаму інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі.
Павіншавалі калег і ветэраны службы. Яны пажадалі сваім пераемнікам годна несці службу, крэпасці духу і міры.
Музычныя і харэаграфічныя нумары вартавым правапарадку дарылі Галіна Прышывалка, Андрэй Хурсевіч, Дзмітрый Маркевіч, Алена Сіняк, Аляксандра Макальская, выхаванцы Чэрвенскай школы мастацтваў і іншыя артысты Чэрвеньшчыны.
Галіна АКБАЛ. Фота і відэа аўтара.

