Віншаванні і кветкі ад афіцэраў ваенкамата прама на працоўным месцы, за прылаўкам крамы, атрымала Ала Дзядзела, ветэран вайны ў Афганістане.
У вёсцы Чарнаградзь Дзмітрый Сініцкі наведаў Людмілу Каркніцу. У яе - шасцёра сыноў, трое з іх праходзілі тэрміновую службу ў шэрагах беларускай арміі.
У чэрвенскай гімназіі ваенны камісар і начальнік групы прызыву на ваенную службу ваенкамата Аляксандр Дзюк павіншавалі настаўніка па фізічнай культуры Алесю Кавалёнак.

Яна таксама шматдзетная мама, у яе трое дзяцей. Старэйшы сын нядаўна паступіў у Ваенную акадэмію.
Усе жанчыны былі крануты ўвагай і шчыра падзякавалі за віншаванні.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

