Узаемадзеянне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мардовія ажыццяўляецца ў рамках плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») на 2021 – 2022 гады па рэалізацыі пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Мардовія (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.
У пачатку бягучага года паміж Урадам Рэспублікі Мардовія і Асацыяцыяй «БелБрэнд» быў заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве, у рамках якога бакі аказваюць падтрымку прадпрыемствам і ўстановам у частцы ўстанаўлення прамых кантактаў і партнёрскіх адносін.
У рамках візіту пашыранай дэлегацыі з Рэспублікі Мардовія ў Рэспубліку Беларусь плануецца замацаванне больш цеснага супрацоўніцтва паміж Ацяшэўскім і Чэрвенскім раёнамі ў галіне гандлёва-эканамічных адносін, культуры і адукацыі, а таксама абмеркаванне пытанняў захавання гістарычнай памяці гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўдзелу выхадцаў з Рэспублікі Мардовія ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мяркуецца, што будучы візіт пакладзе пачатак новых кааперацыйных сувязяў і партнёрскіх адносін паміж арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія.

