Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Сакавік 2022

Са старту ў лідары: чэрвеньскія афіцэры ваенкамата - лепшыя сярод калег плыўцы Міншчыны

Пачалася спартакіяда ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці. У праграме спаборніцтваў - чатыры дысцыпліны: плаванне, міні-футбол, валейбол і стральба са штатнай зброі. Удзельнічае шаснаццаць каманд.

Ужо адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Яны праходзілі ў Мар'інай Горцы пры падтрымцы Пухавіцкага райвыканкама на базе ФАК «Аквамарын».

У індывідуальных заплывах мужчыны спаборнічалі на дыстанцыі 50 метраў, жанчыны на 50 метраў, эстафету плылі 3х50 метраў.

Пераможцам эстафеты стала каманда ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў.

Яе склад: ваенны камісар падпалкоўнік Дзмітрый Сініцкі, начальнік групы прызыву на ваенную службу маёр Аляксандр Дзюк і начальнік мабілізацыйнай групы капітан Аляксандр Сіняк. Афіцэры ў напружанай барацьбе перамаглі ваенкамат Слуцкага і Старадарожскага раёнаў, які заняў другое месца.

Маёр Дзюк вызначыўся і ў індывідуальным заплыве: ён палепшыў свой леташні вынік і заняў другое месца ў асабістым заліку.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны медалямі і граматамі, а каманды эстафеты — кубкамі. Падводзячы вынік спаборніцтваў, намеснік ваеннага камісара Мінскай вобласці палкоўнік Віталь Ядзевіч адзначыў, што спаборніцтвы прайшлі арганізавана і ва ўпартай спартыўнай барацьбе, і падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам.

Уладзімір Сыпаў, намеснік начальніка напрамка ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Мінскай вобласці. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць