Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
27 лютага гэтага года ў краіне праведзены рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Дзяржава і наш народ здабылі абноўленую Канстытуцыю, а краіна атрымала магутны імпульс паступальнага развіцця.
Найважнейшы дзяржаўны дакумент гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Чэрвеньшчыны шчасця, поспеху, плённай працы, поспеху ў ажыццяўленні новых праектаў і пачынанняў, міру і працвітання нашай краіне.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

