Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

15 Сакавік 2022

Квэст «Ліквідацыя НС» прайшоў у Лядзенскай школе

У рамках акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім" навучэнцы Лядзенскай школы адчулі сябе сапраўднымі ліквідатарамі надзвычайных сітуацый. У якасці выпрабаванняў рабятам неабходна было прайсці розныя лакацыі.

Каб правільна арганізаваць эвакуацыю ва ўмовах моцнай задымленасці неабходна памятаць простыя правілы.

- Калі групе асоб неабходна прайсці праз задымленае памяшканне да выхаду вы абавязкова павінны трымацца адзін аднаго, каб нікога не страціць, - нагадала хлопцам інспектар сектара прапаганды Юлія Мурашка, - максімальна закрыіўшы свае органы дыхання адной рукой, другой вы павінны трымацца за наперадзе ідучага.

А што рабіць, калі неабходна перасекчы калідор, зараджаны парамі амiака?

- Тут без маскі не абысціся, - распавёў камандзір аддзялення ПАСП 11 в. Горкі Андрэй Угрыновіч, - выкарыстоўвайце іх і перадавайце адзін аднаму каб усе маглі бяспечна выбрацца.

А ці лёгка патушыць загаранне з дапамогай вогнетушыцеля? Лёгка, калі вогнетушыцель спраўны і вы ведаеце як ім правільна карыстацца.

- Трэба абавязкова сачыць за тым, каб ціск у вогнетушыцелі не дасягаў чырвонай адзнакі, - звярнуў увагу кіроўца ПАСП 11 в. Горкі Барыс Панкратаў, бо такі вогнетушыцель не зможа дапамагчы вам пры неабходнасці.

З лёгкасцю справіліся хлопцы і з збіраннем умоўных ртутных шарыкаў, і з выклікам службы ратавання, і з віктарынай.

У завяршэнне квэст-гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак буклеты, размалёўкі, расклады заняткаў.

- Ратавальнік павінен шмат ведаць і ўмець, - дзеляцца ўражаннямі хлопцы, - але гэта вельмі карысная і патрэбная праца.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць