Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Сакавік 2022

На раённым вузле паштовай сувязі ў Чэрвені прайшоў Дзень падпісчыка

16 сакавіка на раённым вузле паштовай сувязі ў Чэрвені прайшоў Дзень падпісчыка. Карэспандэнты “Раённага весніка” Галіна Акбал і Ігар Адамовіч на працягу дзвюх гадзін прапаноўвалі наведвальнікам выпісаць нашу газету і ўручалі падарункі за падпіску. За гэты час прадоўжылі або пачалі сяброўства з “раёнкай” 24 чалавекі. 

Большасць з іх, як напрыклад, Святлана Шут і Ганна Акулік, нашы сталыя падпісчыкі. Наталля Мартыненка завітала на вузел паштовай сувязі разам з мужам Леанідам. 

– Калі прыходзіць “Раённы веснік”, мы часам спрачаемся, хто першы будзе яе чытаць – хоць ты два экзэмпляры выпішы, – пажартавала яна. 

Вольга Стрыжанкова прыйшла аформіць квартальную падпіску на “раёнку” адмыслова ў Дзень падпісчыка, бо прачытала аб’яву ў газеце. А Ніна Красоўская, прыйшоўшы на пошту па іншых справах, пачула, што да 25 сакавіка “Раённы веснік” можна выпісаць па акцыі танней і адразу ж далучылася да вялікай арміі нашых чытачоў. 

Наталля і Аляксандр Качук напачатку былі ў роздуме, але, пагутарыўшы з нашымі карэспандэнтамі, таксама выпісалі “раёнку”, узнавіўшы сяброўства з ёй пасля працяглага перапынку. Падчас афармлення падпіскі Аляксандр падзяліўся сваімі парадамі, як удасканаліць газету.

Сярод тых, хто падпісаўся на “Раённы веснік” у Дзень падпісчыка – Наталля Роскач, Кацярына Пятроўская, Таццяна Бандарык, Валянціна Красоўская, Наталля Ліфанава і іншыя.

Шчыра дзякуем начальніку вузла паштовай сувязі Аляксандры Тарасёнак, якая не толькі дапамагла прыцягнуць увагу да нашага выдання, але і сама афармляла падпісныя абанементы, а таксама прэзентавала падпісчыкам “раёнкі” маляўнічыя часопісы на самы розны густ.

Дзень падпісчыка завяршыўся, але падпіска на “Раённы веснік” працягваецца. Будзем і надалей сябраваць!

Ігнат ЛІПЕНЬ і Галіна Акбал, Фота Ігара Адамовіча і Галіны Акбал

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць