Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Сакавік 2022

Участковы інспектар ІСН Чэрвеньскага РАУС правёў групавы трэнінг па прафілактыцы падлеткавай нарказалежнасці

«Зрабі правільны выбар» - пад такой назвай у ДУА «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй» участковым інспектарам ІСН Чэрвеньскага РАУС праведзены групавы трэнінг па прафілактыцы падлеткавай нарказалежнасці.

Марыя Раманёнак разам з удзельнікамі трэнінгу правялі дыскусію «Што такое наркотыкі», «Што прымушае падлеткаў каштаваць наркотыкі», «Падумай, ці варта распаўсюджваць наркотыкі». Удзельнікі трэнінгу актыўна ўступалі ў дыскусію, выказвалі свае пункту гледжання па прапанаваных пытаннях. Пасля дэманстрацыі ролікаў прафілактычнай накіраванасці, аналізавалі паводзіны падлеткаў і наступствы ўжывання і распаўсюджвання наркатычных рэчываў.

Марыя Яўгенаўна распавяла дзецям аб адказнасці за выраб, набыццё, захоўванне, перавозку і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў, нагадала хлопцам, што за збыт наркотыкаў адказнасць надыходзіць з 14 гадоў і максімальнае пакаранне тэрмінам да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Навучэнцам уручаны ўлёткі па прафілактыцы наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі з тэлефонамі спецыялізаванай наркалагічнай дапамогі.

ІСН Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць