- Калі групе асоб неабходна прайсці праз задымленае памяшканне да выхаду, вы абавязкова павінны трымацца адзін аднаго, каб нікога не страціць, - нагадала хлопцам інспектар сектара прапаганды Юлія Мурашка, - Максімальна закрыце органы дыхання адной рукой, другой - трымайцеся за наперадзе ідучага.
А што рабіць, калі неабходна перасекчы калідор, заражаны парамі аміяку?
– Тут без маскі не абысціся, – распавёў камандзір аддзялення ПАСП 11 вёскі Горкі Андрэй Угрыновіч. - Выкарыстоўвайце іх, затым перадавайце адзін аднаму, каб усе маглі бяспечна выбрацца.
А ці лёгка патушыць загаранне з дапамогай вогнетушыцеля? Лёгка, калі вогнетушыцель спраўны, і вы ведаеце як ім правільна карыстацца.
- Трэба абавязкова сачыць за тым, каб ціск у вогнетушыцелі не дасягаў чырвонай адзнакі, - звярнуў увагу кіроўца ПАСП 11 вёскі Горкі Барыс Панкратаў. - Інакш такі вогнетушыцель не зможа вам дапамагчы.
З лёгкасцю справіліся хлопцы і са збіраннем умоўных ртутных шарыкаў, і з выклікам службы ратавання, і з віктарынай.
Напрыканцы квэст-гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак ад МНС буклеты, размалёўкі, расклады заняткаў.
– Ратавальнік павінен шмат ведаць і ўмець, – падзяліліся ўражаннямі хлопцы. -Гэта вельмі карысная і патрэбная праца.

