У спаборніцтве прынялі ўдзел 10 смельчакоў. Паказаць сябе і сваю працу вырашылі: Іна Ерахавец з Руднянскага СДК; Таццяна Мартынчык з сектара народных рамёстваў аграгарадка Вайнілава; Іна Гамеза — Краснадарскі СДК; Таццяна Савонава прадставіла Горкаўскі сектар фальклору і традыцыйнай культуры; Святлана Баврына з Чарнаградскага СДК; Анатоль Кеда — Грабенскі СДК; Аксана Сачок — Валевачскi СДК, Марыя Ершчова са Смілавіч; Аксана Маціюнас з Шасцісноп і Станіслаў Канапелька — акампаніятар Раваніцкага творчага калектыву. Яны змагаліся ў конкурсах: «У нагу з часам», «Выхад ёсць», «Экстрымрэклама ўстановы або падзеі», «Я — патрыёт, а гэта значыць...».
Хто выйшаў пераможцам і як нялёгка было вызначыць лепшых, чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

