Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Сакавік 2022

У Іванічах адбыўся сельскі сход з удзелам прадстаўнікоў органаў улады

На мінулым тыдні ў вёсцы Іванічы ля будынка былога клуба было шматлюдна. Сабраліся мясцовыя жыхары на сельскі сход. На сустрэчу да іх прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік аддзела па ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Аксана Каленік, дырэктар краязнаўчага музея Алена Забаронак, карэспандэнты Сталічнага тэлебачання.

Актывісты вёскі і ўдзельнікі самадзейнага фальклорнага калектыву «Вечарына» звярнуліся ў праграму «Белорусское времечко» па дапамогу. Жыхары вёскі супраць закрыцця ўстановы культуры. Цяпер былы клуб называецца «Раздзел экспазіцыі народнага побыту Чэрвеня раеннага краязнаўчага музея».

Унікальна гэта месца тым, што тут сабрана шмат старадаўніх рэчаў побыту, мэблі, прылады працы пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя. Мясцовыя жыхары стварылі яго па загадзе душы, у памяць аб дзядулях і бабулях. Прыносілі са сваіх дамоў розныя прадметы, «вышыванкі», «даматканыя» пакрывала. Ёсць тут і сапраўдны ткацкі працоўны станок, кухонная начынне вясковай хаты. Пры доме фальклору шмат гадоў дзейнічае «Вечарына». Пачыналі спяваць старадаўнія песні ў ёй яшчэ бабулі тых, хто спявае сёння. Калектыў не раз узнагароджваўся граматамі і падзякамі райвыканкама. Па словах Алены Забаронак, будынак з'яўляецца адным з раздзелаў музея з 2013 года. На час будаўніцтва новага музея ў Чэрвені, некаторыя экспанаты са сховішчаў былі перавезены ў Іванічы. Зараз яны вернуты ў музей.

- Прадметы, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў «Раздзеле экспазіцыі народнага побыту» належаць жыхарам вёскі. Калі яны вырашаць перадаць іх у фонды раённага музея, мы будзем рады, - сказала дырэктар.

Намесніца старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка патлумачыла, што ў будынку, пабудовы 1948 года, ні разу не праводзіліся рамонтныя работы. Раённая камісія вынесла рашэнне аб немэтазгоднасці ўтрымання будынка. Ён будзе выстаўлены на таргі. Жыхары могуць паўдзельнічаць у аўкцыёне і набыць будынак для калектыўнага карыстання. Ёсць для гэтага пэўныя законам патрабаванні.

На сходзе жыхары вёскі таксама паскардзіліся на дрэнны асартымент аўтакрамы. Падчас сустрэчы грамадзян з кіраўнікамі раёна на цэнтральную вуліцу прыехаў магазін на колах. Разам з начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі пацікавіліся якія тавары былі ў продажы ў гэты дзень. Прадавец расказала, што ёсць неабходны набор тавараў аўталаўкі. Дадатковыя дастаўляюць па заяўцы пакупнікоў.

Мы пераканаліся: пералік тавараў быў разнастайны. Малочныя прадукты  -свежыя. Каўбасныя - на розны густ і цану. Крупы - проса, грэчка, макароны, рыс – у дастатку.

Па ходзе размовы і разваг эмоцыі пацішэлі, жыхары ўжо шмат у чым згаджаліся з довадамі прадстаўнікоў улады, наракалі, што ўзімку ў вёсцы пастаянна пражывае толькі 84 чалавекі. Але як гэтыя месцы ажываюць летам! Больш за 400 дачнікаў з дзецьмі і ўнукамі адпачываюць у гэтым маляўнічым месцы. Жыхары распавялі, што звярнуліся ў вышэйстаячыя органы. Маюць права.

Газета абавязкова прасочыць далейшы лёс установы культуры.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць