Пра гэта паведаміў на уроках, прысвечаных Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, якія прайшлі 22 сакавіка ў СШ №3 Чэрвеня і Смілавіцкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі пракурор раёна Вадзім Кукалевіч.
Ён распавёў што на карце пазначаны 64 населеныя пункты Чэрвеньшчыны, якія былі цалкам або часткова знішчаныя. У іх загінула каля шасці тысяч мірных жыхароў.
Сярод іншых матэрыялаў, якія пракуратура перадала ў музей – акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пратаколы допытаў відавочцаў трагедый, складзеныя ў лістападзе 1944 года, а таксама схемы знаходжання пахаванняў ахвяр у Чэрвені і Смілавічах. Архіўныя дакументы ўтрымліваюць звесткі пра нацысцкіх злачынцаў, якія удзельнічалі ў карных аперацыях на тэрыторыі раёна, у прыватнасці – у вёсках Дубаўручча, Раванічы, Майзарова.
– Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, – адзначыў Вадзім Кукулевіч. – Калі з’явяцца новыя звесткі, мы будзем перадаваць іх у краязнаўчы музей. Там плануецца стварыць адмысловую экспазіцыю, якая будзе распавядаць пра генацыд. Частку дакументаў ужо загрузілі ў інфармацыйную панэль, бо іх аб’ём настолькі вялікі, што не змесціцца на стэндах.
Таксама пракурор раёна распавёў пра тое, як па драбніцах збіралася сведчанні жыхароў раёна, якія дзецьмі патрапілі ў фашысцкае рабства, успаміны нашчадкаў вязняў.
Урок памяці ў СШ №3 прайшоў пад назвай “Ахвяры генацыду і месцы іх знішчэння ў Чэрвеньскім раёне”. Настаўніца Людміла Кацько падрабязна распавяла вучням пра трагедыі вёскі Папова Града, чэрвеньскага і смілавіцкага гета, а старшыня раённага аб’яднання Беларускага саюза афіцэраў, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню гімназіі Станіслаў Альшэўскі – пра Хатынь.
У Смілавіцкім сельгасліцэі пра Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі нагадаваў адмысловы відэаролік, зняты навучэнцамі, які дэманстраваўся ў фае. Таксама тут размясцілі мемарыяльны спіс спаленых беларускіх вёсак, інсталяцыю знішчанай полымем вясковай хаты, архіўныя фотаздымкі. Урокі памяці прайшлі па групах.
Адзін з іх наведалі пракурор раёна Вадзім Кукалевіч і дырэктар ліцэя Юрый Корсік. Звяртаючыся да навучэнцаў, кіраўнік установы, у прыватнасці, заклікаў іх не згубіць гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну ў сённяшняй шырокай і разнастайнай інфармацыйнай плыні.

