Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Сакавік 2022

У аўтапрабегу памяці Хатынскай трагедыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Чэрвеньскага раёна

Маштабны рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь», прысвечаны дню памяці трагедыі ў Хатыні, адбыўся 22 сакавіка

У гэты дзень з усіх раёнаў Беларусі стартавалі аўтапрабегі і накіраваліся ў Мінскую вобласць, каб усім разам ушанаваць памяць ахвяр Хатынскай трагедыі. Жыхары Чэрвеньскага раёна таксама прынялі ўдзел у гэтым знакавым мерапрыемстве. Прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў Беларускага саюза жанчын, «Белай Русі», БРСМ, прафсаюзаў прыбылi да Кургана Славы, у якога быў абвешчаны збор дэлегацый усіх абласцей рэспублікі.

Больш за 250 машын з усёй Беларусі, суправаджаемыя ДАІ, накіраваліся ў Хатынь. Калона расцягнулася на некалькі кіламетраў.

На мемарыяльным комплексе адбыўся мітынг-рэквіем.

79 гадоў таму нацысты і іх памагатыя знішчылі мірную вёску. Жыўцом спалілі яе жыхароў. У агні загінулі 149 чалавек - 74 дарослых і 75 дзяцей. Самаму маленькаму дзіцяці было 7 тыдняў.

З архіваў КДБ апублікаваны (даслоўна) допыт у якасці сведкі адзінага выжыўшага пры трагедыі ў Хатыні Іосіфа Іосіфавіча Камінскага:

«Асуджаныя на смерць людзі, у тым ліку я і сябры маёй сям'і, моцна плакалі, крычалі. Адкрыўшы дзверы хлява, карнікі сталі расстрэльваць з кулямётаў, аўтаматаў і іншай зброі грамадзян, але стральбы амаль не было чуваць з-за моцнага крыку (выцця) людзей. Я са сваім 15-гадовым сынам Адамам апынуўся каля сцяны, забітыя грамадзяне падалі на мяне, яшчэ жывыя людзі кідаліся ў агульным натоўпе нібы хвалі, лілася кроў з параненых і забітых. Абваліўся гарэўшы дах, страшнае, дзікае выццё людзей яшчэ ўзмацнілася. Пад iм палаючыя жыўцом людзі так лямантавалі і варочаліся, што гэты дах прама-ткі кружыўся. Мне ўдалося з-пад трупаў і гарэўшых людзей выбрацца і дапаўзці да дзвярэй. Тут жа згаданы мною вышэй карнік, па нацыянальнасці ўкраінец, які стаяў каля дзвярэй хлява, з аўтамата стрэліў па мне, у выніку я апынуўся параненым у левае плячо; кулі як быццам абпалілі мяне, патрапiўшы ў некалькiх месцах цела ў вобласці спіны і парваўшы вопратку. Мой сын Адам, да гэтага абгарэлы, нейкім чынам выскачыў з хлява, але ў метрах 10 ад хлява пасля стрэлаў упаў».

Гэты эпізод лёг у аснову задумкі архітэктараў для манумента. Шасціметровая фігура «Непакорны чалавек» сустракае кожнага, хто прыходзіць у мемарыяльны комплекс, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

На тэрыторыі комплекса знаходзяцца адзіныя ў свеце могілкі вёсак - 185 сімвалічных магіл, кожная з якіх нагадвае пра адну са спаленых разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але так і не адноўленых, беларускіх вёсак. 186-я не адроджаная вёска - гэта сама Хатынь. Кожная сімвалічная магіла - гэта папялішча, у цэнтры якога - п'едэстал у выглядзе языка полымя. Тут жа ў жалобнай урне захоўваецца зямля са знішчанай карнікамі вёскі.

Удзельнікі прабегу з нашага раёна знайшлі на тэрыторыі комплексу папялішчы дзвюх вёсак Чэрвеньскага раёна - Буда і Папова Града. Яны ўсклалі кветкі да помнікаў і схілілі галовы ў хвіліне маўчання. Хтосці з маладых хлопцаў успомніў словы Іосіфа Камінскага: «Калі я забуду гэта, то хай мяне забудзе Бог».

Галіна Гамеза. Фота аўтара.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць