Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Сакавік 2022

Гараць соткі, няхай гарыць і пуня (Чэрвеньскі раён)

Менавіта по такому сцэнарыю мог развіцца пажар у в.Клінок, каб своечасова не падаспелі ратавальнікі.

– Калі я прыехала дамой усе было ціха, - рассказвае суседка, якакая і выклікала дапамогу, - але хвілін праз 10-15 я ўбачыла як на суседнім участку нешта дыміцца.

Жанчына з нявесткай выйшлі паглядзець, што адбываецца у двары суседняга дома дзе ніхто не пражывае і заўважылі невялікі агонь.

– Пакуль мы вярнуліся да хаты за вядром вады вогнішча разгарэлася, мы б самастойна яго ужо не патушілі, - успамінае жанчына, - і я тут жа выклікала ратавальнікаў.

К таму часу як прыбылі пажарныя вогнішча ахапіла увесь двор, палову суседняга участка і пачало распаўсюджвацца па тэрыторыі за плотам. Пабудовы выратавала тое, што яны былі не драўляныя, а з цэглы.

З размовы з суседзямі цяжка зрабіць вывад адкуль узяўся агонь. Кожны займае адну і тую ж пазіцыю: “Нічога не ведаю, нічога не бачыў”.

На гэта раз абыйшлося без вялікіх наступстваў, але ў наступны раз усе можа быць інакш.

МНС нагадвае: не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі, выконвайце простыя нагады:

- не выкідвайце непатушаныя цыгарэты і запалкі на сухую траву;

- не распальвайце вогнішча пры ветранным надвор’і;

- пры развядзенні вогнішча забяспечце бесперапынны кантроль і наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць