Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Сакавік 2022

24 сакавіка прайшло пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносін

24 сакавіка ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносін пад старшынствам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі розных міністэрстваў: юстыцыі, замежных спраў, унутраных спраў, культуры, адукацыі, прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Баранавіцкага і Чэрвеньскага раённых выканаўчых камітэтаў.

Намеснік Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Шчацінка выступіла з дакладам па тэме міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва праз захаванне гістарычнай спадчыны вялікіх ураджэнцаў Чэрвеньскага раёна Станіслава Манюшкі і Хаіма Суціна.

Яна звярнула ўвагу прысутных на адзіны ў свеце музей «Прастора Хаіма Суціна», размешчаны ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна ў Смілавічах. Экспазіцыі дзвюх залаў музея знаёмяць наведвальнікаў з перыядамі жыцця і творчасці мастака Парыжскай школы, ураджэнца Смілавіч, Хаіма Суціна, а экспазіцыя трэцяй залы - прысвечана яшчэ аднаму мастаку Парыжскай школы, таксама ўраджэнцу Смілавіч, Шраге Царфіну. Лідзія Аляксандраўна адзначыла, што за час функцыянавання музея, з 2008 года, яго наведала больш за 25 тысяч турыстаў, трэцяя частка з якіх - замежныя грамадзяне блізкага і далёкага замежжа.

Нядаўна вядомы мецэнат з Рэспублікі Казахстан, вялікі аматар і знаўца літаратуры, Азамат Уцёнаў падарыў бібліятэцы музея ўнікальную калекцыю кніг па сусветнай мастацкай культуры.

Намеснік старшыні распавяла аб адзіным у свеце музеі Станіслава Манюшкі. Адкрыццё музычнай гасцінай стала важнай культурнай падзеяй у раёне. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза і прадстаўнік ПРААН у Беларусі, дыпламаты з Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі, Нідэрландаў.

Супрацоўнікамі раённага краязнаўчага музея рэалізаваны праект «Стварэнне экспазіцыі «Кампазітар Станіслаў Манюшка - дзеяч беларускай музычнай культуры»: пашырэнне музейнай прасторы», які атрымаў Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры. У цяперашні час гэты культурна-адукацыйны праект з'яўляецца адным з найбольш прывабных аб'ектаў для групавога і індывідуальнага турызму ў Чэрвеньскім раёне, - сказала намеснік старшыні.

Падводзячы вынікі, Аляксандр Румак падзякаваў за працу, якая праводзіцца ў галіне культурнага развіцця Чэрвеньшчыны. Ён адзначыў, што раён можна лічыць узорным: тут свята шануюць і захоўваюць культурную спадчыну сусветнавядомых землякоў.

Карыстаючыся выпадкам, Лідзія Шчацінка запрасіла ўсіх удзельнікаў відэаканферэнцыі наведаць музеі Станіслава Манюшкі і Хаіма Суціна.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць