На пасяджэнні прысутнічалі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ткач, кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч.
Кіраўнік справамі райвыканкама Ларыса Ефіменка звярнула ўвагу на грубыя памылкі, выяўленыя пры правядзенні маніторынгаў па вывучэнні работы структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённых арганізацый. На пасяджэнні заслухалі справаздачу дырэктара Чэрвеньскага ЖКГ Аляксандра Фомчанка аб вырашэнні пытанняў звярнуўшыхся грамадзян. Начальнік раёна электрычных сетак Сяргей Тукай растлумачыў, чаму не былі своечасова прыняты меры па выкананні абяцанняў, дадзеных заяўнікам, а старшыня Кліноцкага сельвыканкама Васіль Сурага - чаму павялічваецца колькасць зваротаў ад жыхароў сельсавета ў вышэйстаячыя органы.
Кіраўнік спраў Мiнаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч адзначыў, што трэба звяртаць увагу на паўнату накіраваных заяўнікам адказаў, тады зваротаў стане менш. Бо калі своечасова не адрэагаваць на праблему, з'яўляюцца звароты ў вышэйстаячыя органы.
Па другім пытанні выступіла намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка. Яна адзначыла, што праводзімая ў 2021 годзе сістэмная праца па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны дазволіла скараціць колькасць загінуўшых ад знешніх прычын у параўнанні з 2020 годам на 41,5%. Не дапушчана росту гібелі ў выніку выпадковых атручванняў алкаголем, забойстваў, суіцыдаў, вытворчага траўматызму. Актуальным застаецца пытанне прафілактыкі п'янства і алкагалізму.
Галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэй Прахарэнка адзначыў, што ўстанова аховы здароўя сумесна з усімі зацікаўленымі праводзіць мерапрыемствы па выяўленні суіцыдаў.
Падводзячы вынікі разглядаемых пытанняў Віталь Казлоў пазначыў, што дакладнае і няўхільнае выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 і Дырэктывы №2 выкананне нормаў грамадскай бяспекі, вырашэнне пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва адносяцца да разраду актуальных пытанняў. Ад іх залежыць жыццё і здароўе людзей, і, як следства, – дабрабыт рэгіёну ў цэлым.
Вольга ДЗЕМЕНКАВЕЦ

