Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

29 Сакавік 2022

«Сваяк» сярод сваіх: у Чэрвені правялі інтэлектуальны турнір

У суботу ў чэрвеньскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся самыя актыўныя чэрвеньскія знаўцы, каб паўдзельнічаць у турніры па індывідуальнай «Сваёй гульні».

Ініцыятарам мерапрыемства выступіў педагог дадатковай адукацыі Цэнтра Павел Парфіяновіч. Ён жа і вёў гульню, падчас якой адбылося трыццаць інтэлектуальных баёў.

Перамог Павел Барбук. Паша - прадстаўнік маладой змены інтэлектуальнага клуба. З ім падзялілі «п'едэстал» і дасведчаныя знаўцы, мэтры чэрвеньскага інтэлектуальнага руху: другое месца заняў Васіль Літвін, трэцяе - Ірына Вабішчэвіч. Арганізатары турніру абяцаюць зрабіць яго традыцыйным. Так што, знаўцы і эрудыты Чэрвеньскага раёна, сачыце за навінамі на старонцы Цэнтра творчасці і клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен»!

На здымку: Павел Барбук і Павел Парфіяновіч.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны ДАРАФЕЙЧЫК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць