Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

30 Сакавік 2022

Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй - лепшы ў Мінскай вобласці

У сістэму адукацыі Мінскай вобласці ўваходзіць 12 прафесійных ліцэяў і 12 каледжаў. Лепшай установай прафесійна-тэхнічнай адукацыі па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі-2021» прызнаны Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй. Па рашэнні галоўнага ўпраўлення Мінаблвыканкама на будынку ўстановы размешчана таблічка аб дасягненні

У ліцэі на сённяшні дзень атрымліваюць прафесію 233 навучэнцы па спецыяльнасцях аддзелачнік будаўнічых работ і мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання. У 2021 годзе семдзесят працэнтаў выпускнікоў скончылі ліцэй з павышаным узроўнем кваліфікацыі.

Шэсцьдзесят сем студэнтаў ліцэя за апошнія тры гады станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх, абласных інтэлектуальных, спартыўных і творчых конкурсаў. Выпускнікі ліцэя накіроўваюцца на працу ў базавыя будаўнічыя арганізацыі - «Мінаблсельбуд», яго даччыныя прадпрыемствы, «Мінскрамбуд», «МПМК -14», ААТ «Рудзенск» і іншыя па заяўках. Па афіцыйных водгуках гэтых прадпрыемстваў выпускнікі атрымалі вышэйшы баль па якасці прафесійнай падрыхтоўкі. Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй таксама рыхтуе будаўнікоў па завочнай форме атрымання адукацыі для тых, хто мае кваліфікацыю рабочага, але не мае дакумента аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У ліцэі магчыма навучанне дарослага насельніцтва на платнай аснове:

-падрыхтоўка па прафесіях «Муляр», «Маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік», «Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання», «Сталяр», «Цясляр», «Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў», «Электразваршчык ручной зваркі», тэрмін навучання – ад 4 месяцаў;

— павышэнне кваліфікацыі па прафесіях «Муляр», «Штукатур», «Маляр», «Абліцоўшчык-плітачнік», «Цясляр», «Сталяр», «Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў», «Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання», «Электразваршчык ручной зваркі», тэрмін навучання – ад 2 тыдняў;

перападрыхтоўка па прафесіях «Пячнік», «Муляр», «Штукатур», «Маляр», «Абліцоўшчык-плітачнік», «Цясляр», «Сталяр», «Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў», «Электразваршчык ручной зваркі», «Дахроўшчык па рулонных дахах і дахах з адзінкавых матэрыялаў», тэрмін навучання – ад 2,5 месяцаў.

Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй чатыры гады запар трымае званне пераможцы рэспубліканскага конкурсу, як лепшая ўстанова адукацыі для падрыхтоўкі кадраў будаўнічай галіны. Семдзесят працэнтаў педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.

Майстар вытворчага навучання Павел Клындзюк па выніках працы за 2021 год прызнаны пераможцам раённага працоўнага спаборніцтва. Яго імя занесена на раённую «Дошку гонару».

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць