2 красавіка ў Чэрвеньскім раёне праходзіць суботнік. Работнікі аўтапарка №20 прыбіраюць тэрыторыю прадпрыемства, высякаюць кусты ля поймы ракі Ігуменкі.
Работнікі лясгаса добраўпарадкоўваюць тэрыторыю ля ўезду ў Чэрвень з боку Мар’інай Горкі, прыбіраюць смецце і пустазелле на пад’ездзе з кальцавой дарогі да вуліцы Гарбачова.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуюць на ўборцы тэрыторыі пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1.
Работнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і ПМК-237 працуюць на добраўпарадкаванні тэрыторыі сквера ля дома №105 ў мікрараёне вуліцы Барыкіна.

