Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Красавік 2022

Заплывы, прысвечаныя памяці: турнір па плаванні ў Чэрвені сабраў спартсменаў з шасці гарадоў

У Чэрвеньскай СДЮШАР адбыўся адкрыты турнір па плаванні, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

У спаборніцтвах удзельнічалі юныя спартсмены з шасці райцэнтраў Мінскай вобласці. Многія чэрвеньскія плыўцы - выхаванцы спартшколы дамагліся поспеху ў сваіх узроставых катэгорыях і падняліся на п'едэстал.

Валерыя Вяснянка заняла першае месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем, таксама ў яе другое месца на стометроўцы комплексным плаваннем.

Адно «золата» і ў скарбонцы Паліны Тарасiк - за стометроўку комплексным плаваннем. Акрамя гэтага, Паліна стала трэцяй на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

Ксенія Мазурава ў комплексным плаванні стала трэцяй. Дар'я Ванагель і Арына Сыромля занялі другія месцы на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, у Дар'і Асановіч - трэцяе месца. У гэтай жа дысцыпліне стаў другім сярод хлопчыкаў свайго ўзросту Раман Кукалёў.

Саша Кедзіч атрымала адразу дзве ўзнагароды. Яна прыплыла другой на стометроўцы вольным стылем і трэцяй на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Дзве «бронзы» за дзве стаметроўкі, вольным стылем і комплексным плаваннем, у Вячаслава Праляскоўскага.

Як заўсёды, паспяхова выступіў Глеб Пенкрат, у яго трэцяе месца на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Па традыцыі, закрывалі спаборніцтва эстафеты, куды трэнеры ўключаюць плыўцоў, якія паказалі найлепшыя індывідуальныя вынікі.

Некаторым хлопцам, такім чынам, даводзіцца плыць па трэцяму разу за дзень, гэта вельмі нялёгка, але яны ўстойліва вытрымліваюць нагрузку.

І каманда дзяўчынак, і каманда хлопчыкаў Чэрвеньскай СДЮШАР у эстафеце, прысвечанай Году гістарычнай памяці, занялі другія месцы.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць