Ну, дзе яшчэ хлопцы адчуюць сябе разняволенымі, свабоднымі і незалежнымі, як не ў перыяд вясновых канікул у дзіцячых аздараўленчых лагерах!
У перыяд з 28 сакавіка па 2 красавіка ў Чэрвеньскім раёне на базе ўстаноў адукацыі ў дзённых дзіцячых аздараўленчых лагерах адпачываюць 200 чалавек.
Характэрнай асаблівасцю адпачынку ў лагерах з'яўляўся індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, арганізацыя яго дзейнасці з улікам магчымасцяў і асаблівасцяў. Ствараючы дзецям ўмовы для развіцця іх талентаў, здольнасцяў, можна вызначыць перспектыву творчага росту кожнага з іх, дапамагчы распрацаваць праграму самаразвіцця.
Жыццё ў вясновых лагерах дзённага знаходжання насычанае, поўнае падзей і сустрэч. Работнікі ўстаноў адукацыі ў форме нататак распавялі нашай рэдакцыі пра тое, як яны правялі гэты тыдзень.
На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 імя А. К. Флягонтава г. Чэрвеня» арганізавана работа дзіцячага аздараўленчага лагера «Усмешка», у першыя дні хлопцы наведалі Чэрвенскі РАНС, дзе ў рэальных палявых умовах вучыліся тушыць пажар, пазнаёміліся з тэхнікай спецыяльнага прызначэння. Наведалі раённы Цэнтр бяспекі на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Чэрвеня».
У ДУА «Валевачэўская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» на вясновых канікулах арганізавана работа дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Непаседы».
Хлопцы з задавальненнем удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяць педагогі ўстановы адукацыі. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі дызайнераў - разам афармлялі атрадны куток. Таксама хлопцы ўдзельнічалі ў віктарыне «Сімвалы беларускай дзяржавы», у эканамічнай гульні «Гном-эканом», конкурсах малюнкаў «Мой сябар – Святлафорчык», «Я малюю свае правы», дзелавой гульні «Законы пісаныя для ўсіх», у казачным брэйн-рынгу «У гасцях у казкі», квэст-гульні «Бяспечныя канікулы», сваёй гульні «Разумнікі і разумніцы». Вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў выхаванцаў здаровага ладу жыцця, пачуцця неабходнасці займацца фізкультурай і спортам.
Так, дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах: эстафета «Даганяй-ка!», «Вясёлая дзятва», «Вас выклікае Спартландыя!», спаборніцтвы «Самы, самы, самы...». Прайшла лагерная акцыя «Здай макулатуру - захавай дрэва!»
У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка» на базе ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» дзецям сумаваць таксама не даюць!
У рамках Года гістарычнай памяці праведзена эрудыт-гульня «Сто пытанняў аб маёй Радзіме». Хвілінка бяспекі прайшла як квэст-гульня «Вясёлае скрыжаванне». Выхаванцы з задавальненнем удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, творчых майстэрнях, гуляюць у развіваючыя гульні. У дзіцячым калектыве сапраўдны «Вясновы настрой»!
30 сакавіка ў лагеры «Ігуменята» прысвечана малой радзіме. Пасля ранішняй лінейкі адбылася прэзентацыя «Знакамітыя людзі Чэрвеньшчыны». Педагогі займальна расказалі пра гісторыю Чэрвеня, вядомых землякоў: кампазітара С. Манюшку, мастака-экспрэсіяніста Х. Суціна, выбітнага архітэктара В. Караля, летчике-касманаўта В. Навiцкага.
У рамках духоўна-маральнага выхавання і рэалізацыі плана ўзаемадзеяння па выхаванні навучэнцаў з праваслаўнай царквой выхаванцы лагераў наведвалі храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе выкладчык нядзельнай школы Валянціна Усенка правяла цікавую і пазнавальную экскурсію. Навучэнцы Запольскай сярэдняй школы наведалі Лядзенскі Благавешчанскі мужчынскі манастыр.
Мы ўпэўнены, што канікулы для дзяцей сталі яркімі, карыснымі і вясёлымі!

