Віншуючы жанчын, ён падзякаваў ім за важную і адказную працу:
-У Беларусі многае робіцца для шматдзетных сем'яў. Гэта і сямейны капітал, і дзяржаўныя дапамогі. Беларусь адзіная сярод краін свету, дзе прадугледжана больш за 11 відаў дзярждапамог для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Плюс каласальная матэрыяльная, эканамічная падтрымка, дапамога ў галіне будаўніцтва жылля. Таксама шматдзетныя сем'і могуць звярнуцца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе прадугледжана сацыяльная перадышка. Для шматдзетных мам прадугледжана паслуга няні. Да высокай дзяржаўнай узнагароды «Ордэн Маці» пакладзена матэрыяльная падтрымка.
На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі дзве шматдзетныя мамы з Чэрвеньскага раёна. Ордэн Маці атрымалі Алена Галубец з аграгарадка Валевачы і Таццяна Лапцёнак з Чарнаградзі.

Алена Галубец вучылася ў Горкаўскай школе. Першая дачка Людміла нарадзілася ў 1998 годзе. Цяпер яна замужам, гадуе сваё дзіця. Другая - Крысціна, працуе ў Мінску на заводзе. Двое малодшых дзяцей, Аляксей і Ірына, вучацца ў Валевачэўскай школе, младшенькая, Наташа, ходзіць у дзіцячы сад. Мама Алена працуе аператарам машыннага даення сельгаспрадпрыемства «Валевачы», бацька сямейства Андрэй – вадзіцелем у Мінску. У дружнай сям'і - уласны добраўпарадкаваны дом, у якім кіруюць даверныя адносіны, спачуванне, падтрымка старэйшымі малодшых. У кожнага ёсць хатнія абавязкі. Мама - прыклад для дзяцей, яна сціплая, працавітая, любіць вырошчваць кветкі і гатаваць незвычайныя стравы. Бацькі выхоўваюць у дзецях працавітасць, павагу да працы. Усе ў сям'і з задавальненнем працуюць на прысядзібным участку, любяць спорт і прагулкі на свежым паветры.

Таццяна Лапцёнак родам з горада Беразіно. Пасля школы атрымала прафесію прадаўца. У 2009 годзе выйшла замуж за Ігара Драздоўскага. Маладыя пераехалі ў Чэрвеньскі раён. Сям'я жыве ў Чарнаградзі. Ігар працуе механізатарам у «Валевачах». Усе іх пяцёра дзяцей - непаўналетнія: Дар'і - 11 гадоў, Ягору - 9, Аляксандру - 5, Ксеніі - тры з паловай, Кірылу - год і тры месяцы. Таццяна і Ігар гадуюць дзетак адказнымі, сумленнымі і прыстойнымі, імкнуцца самі заўсёды быць у гэтым прыкладам.
— Кожную раніцу прачынаюся з радасцю: я — мама пецярых цудоўных дзетак! - распавядае Таццяна. — Для кагосцi вялікая сям'я — гэта паўсядзённыя клопаты і значныя матэрыяльныя выдаткі. А для мяне - вялікая радасць і шчасце. Аб вялікай сям'і марылі з мужам і цяпер разумеем: гэта так выдатна!
Галіна Гамеза. Фота Людмілы Шарковай

