Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў на алімпіядзе прадставіла выпускніца фартэпіяннага аддзялення Лізавета Лазоўская (клас выкладчыка Г. Н. Прышывалка).
Да ўдзелу ў гэтым адказным і сур'ёзным спаборніцтве яна рыхтавалася пад кіраўніцтвам дасведчанага педагога Людмілы Мікалаеўны Дзiмохiнай.
Ліза паспяхова справілася з усімі заданнямі, прапанаванымі арганізатарамі алімпіяды, і была ўдастоена высокай узнагароды - дыплома другой ступені.
Сардэчна віншуем Лізавету Лазоўскую з паспяховым выступленнем на алімпіядзе і жадаем новых творчых перамог!

