Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Красавік 2022

У Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі ўрачыста адкрылі раздзел экспазіцыі “Генацыд – боль і памяць”

У мерапрыемстве бралі ўдзел пракурор Чэрвеньскага раёна Вадзім Кукалевіч, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка і васьмікласнікі чэрвеньскай гімназіі.

Цэнтральнае месца на вітрыне займае карта шасцідзесяці чатырох цалкам або часткова знішчаных падчас вайны вёсак Чэрвеньшчыны, у якіх загінула каля шасці тысяч мірных жыхароў. Як паведамляў ужо “Раённы веснік”, яе, а таксама архіўныя дакументы і іншыя матэрыялы, сабраныя падчас расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай па факту генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадала ў музей пракуратура раёна. Сярод іх – акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пратаколы допытаў відавочцаў трагедый, складзеныя ў лістападзе 1944 года, а таксама схемы знаходжання пахаванняў ахвяр у Чэрвені і Смілавічах.

Таксама ў экспазіцыі, якая будзе папаўняцца па меры расследавання пракуратурай крымінальнай справы, змешчаны матэрыялы з фондаў краязнаўчага музея. Агульны аб’ём дакументаў вялікі, таму частку іх загрузілі ў інфармацыйную панэль.

– Вельмі важна, што звесткі пра зверствы фашыстаў і іх памагатых на Чэрвеньшчыне цяпер даступныя кожнаму жыхару раёна, – падкрэсліў падчас адкрыцця раздзела экспазіцыі Вадзім Кукалевіч. – Нашчадкі павінны ведаць і памятаць пра гэта, каб не дапусціць скажэння і перакройвання гісторыі.

Лідзія Шчацінка шчыра падзякавала пракуратуры раёна за зробленую працу, вынікі якой прадстаўлены ў музеі. Звяртаючыся да гімназістаў яна сказала:

– Вельмі хочацца, каб вы ўсвядомілі, што вайна – гэта жахліва, і што мір трэба цаніць, захоўваць і берагчы.  

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць