Валмянскі лясгас даў нам пасадачны матэрыял і інвентар. Добразычлівая атмасфера настройвала на плённую працу, якая кіпела, нягледзячы на дождж. Мы пасадзілі саджанцы елкі на ўчастку каля 5 гектараў!
Прыемна ўсведамляць, што далі жыццё новаму лесу і спрыялі павелічэнню лясных плошчаў нашай краіны. Гэта нацыянальнае багацце, якое мы пакінем нашым нашчадкам. Кожны ўдзельнік акцыі яшчэ раз пераканаўся ў простых ісцінах: трэба берагчы прыроду, думаць, што застанецца пасля нас, і любіць сваю краіну. Мы любім Беларусь і хочам, каб наша радзіма была прыгожай!
Таццяна Капылова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Турэцкай школы. Фота аўтара

