Талакою яны пасадзілі гектар лесу ў 34 квартале Раваніцкага лясніцтва.
– Пытанні экалогіі – важныя і значныя для кожнай арганізацыі, кожнага чалавека, – адзначыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дзмітрый Кулак. – У рамках Праграмы па энергазберажэнню наш Дэпартамент працуе над рэалізацыяй мерапрыемстваў па развіццю ўзнаўляльных крыніц энергіі і шырокаму выкарыстанню мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў, сярод якіх – адыходы дрэваапрацоўкі. Гэта павышае энергаэфектыўнасць і энергетычную бяспеку краіны.
Нашы супрацоўнікі штогод з вялікім задавальненнем ўдзельнічаюць у традыцыйных добраахвотных акцыях па пасадцы лесу. Бываем у розных рэгіёнах Мінскай вобласці. Сёлета пашчасціла завітаць на Чэрвеньшчыну. Дзякуем кіраўніцтву і калектыву лясгаса за гасцінны прыём і выдатную арганізацыю працы непасрэдна на лесасецы!
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

