На гэтым тыдні інспектавалі ўмовы працы хлебаробаў галоўны тэхнічны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валерый Русакоў, галоўны тэхнічны інспектар Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Мотуз і старшыня Чэрвенскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч.
12 красавіка інспектары працы пабывалі ў сельгасарганізацыях «Валевачы» і «10 з'езд Саветаў».
Асаблівую ўвагу прафсаюзныя работнікі ўдзялілі пытанням забеспячэння сельскіх працаўнікоў спецадзеннем, арганізацыі гарачага харчавання, рабоце душавых, лазняў і іншых сацыяльна-бытавых аб'ектаў.
Галіна ГАМЕЗА. Фота Анастасіі Пашкевіч

