Бронзавымі прызёрамі ў складзе каманды сталі вучні першай смілавіцкай школы Ягор Спірыдовіч, Захар Цісецкі, Дзмітрый Шыдлоўскі і Яўген Трыпус, а таксама Ягор Шуша і Сцяпан Лаўрык з чацвёртай чэрвеньскай школы, Раман Калтовіч з гімназіі і Мікіта Занкевіч з другой чэрвеньскай школы.
Згулялі ў фінальным турніры ў Маладзечна і нашы дзяўчаты. Дзякуючы перамозе над камандай Слуцка (2:0), занялі чацвёртае месца ў вобласці.
Рыхтавалі валейбалістаў да спаборніцтваў настаўнікі фізічнай культуры Павел Ярашэвіч (СШ №1 г.п.Смілавічы) і Андрэй Марозаў (СШ №4 г.Чэрвеня).
Ігар АДАМОВІЧ

