Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

19 Красавік 2022

Аддзел гігіены нагадвае жыхарам Чэрвеня аб неабходнасці прывядзення ў парадак домаўладання

Паважаныя жыхары горада Чэрвеня!

Санітарная служба горада інфармуе Вас аб тым, што ў рамках правядзення месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў Вам неабходна выканаць наступныя мерапрыемствы па прывядзенні Вашага домаўладання ў поўны парадак:

  • ачысціць тэрыторыю домаўладання і прылеглую да яго тэрыторыю ад леташняй лістоты і пустазельнай расліннасці.
  • абнавіць афарбоўку (аднаўленне) агароджы і фасаднай часткі дома ў выпадку неабходнасці.
  • не дапускаць складавання на тэрыторыі, якая прылягае да Вашага домаўладання, будаўнічых матэрыялаў, адходаў і інш., у выпадку ўстанаўлення дадзенага факту – парушэнні неабходна ліквідаваць на працягу 72 гадзін.
  • У абавязковым парадку заключыць дагавор на вываз смецця са спецыялізаванымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць такі від паслуг.

Утрыманне прыдамавых і прылеглых тэрыторый рэгламентуецца «Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», зацверджаным Пастановай Савета Міністраў РБ ад 28.11.2012г. №1087, а таксама СаНПіГН «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацверджаны Пастановай М аховы здароўя РБ ад 01.11.2011г. №110.

У выпадку парушэння гэтых правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аддзел гігіены

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць