Пра гэта нам паведаміла выхавацелька Зоя Забаронак. Кожную пятніцу яна дасылае фотасправаздачу аб тым, якія рэчы атрымалі хлопцы i дзяўчаты ў чарговы раз. І так ужо кожную пятніцу чатыры месяцы запар. Цяпер маладыя людзі з дома-інтэрната выглядаюць модна і прыгожа. Дзякуй за дабро.
Галіна ГАМЕЗА. Фота Зоі Забаронак

