Віктар Тадэвушэвіч распавёў аб маючым адбыцца прафсаюзным форуме, які пройдзе ў Палацы прафсаюзаў 28-30 красавіка.
Гэта будзе ўнікальны праект прафсаюзаў - рэспубліканская выстава «Спадчына Беларусі». Кожная вобласць прадставіць свае ўнікальныя турыстычныя маршруты. Мінская вобласць будзе прадстаўлена 60 пляцоўкамі.
Ад Чэрвенскага раёна будзе дзве пляцоўкі. Пра гэта раскажам прама з месца падзеі пазней.
Пасля размовы з прафсаюзнымі лідэрамі, госці Чэрвеншчыны разам са старшынёй раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгай Коцінай пазнаёміліся з выставамі Чэрвенскага краязнаўчага музея.
Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

