Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Красавік 2022

«Падары радасць бліжняму»

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў і благачынны царкоўнай акругі Мікалай Літвінчук з велікоднымі падарункамі наведалі пражываючых у доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў.

У гэтыя светлыя велікодныя дні Мінскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы 25 красавіка ў сацыяльных установах Мінскай вобласці праводзяць дабрачынныя акцыі «Падары радасць бліжняму». Акцыя праходзіць другі раз, у ёй задзейнічаны ўсе сацыяльныя ўстановы – дамы-інтэрнаты, дамы для састарэлых ва ўсіх рэгіёнах вобласці.

Старшыня Чэрвенскага раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў, благачынны па Чэрвеньскай рэлігійнай акрузе Мікалай Літвінчык, настаяцель храма в. Вядрыца Аляксандр Чарнушэнка павіншавалі са святам Вялікдня пражываючых у Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Яны прывезлі падарункі – святочны велікодны куліч для кожнай падапечнай сацыяльнай установы, велікоднае яйка, як сімвал вечнага жыцця, літаратуру і сувеніры. У прыстасаваным для правядзення рэлігійных службаў памяшканні дома-інтэрната дзеці і дарослыя атрымалі ад гасцей увагу, цяпло, падтрымку і благаслаўленне.

  — Адзін з асноўных паказчыкаў чалавечнасці — здольнасць аказваць падтрымку тым, хто з прычыны розных жыццёвых сітуацый мае менш магчымасцей, чым іншыя, — сказаў Віталь Казлоў. – Няхай дабрыня і спагада жыве ў кожным з нас.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Галерэя малюнкаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць