Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Красавік 2022

У Чэрвеньскім РАУС сустрэліся ветэраны аддзела – ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі

Нагодай для гэтага стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ветэранаў міліцэйскай службы прывітаў начальнік Чэрвеньскага РАУС Алег Коршак. Ён падзякаваў былым супрацоўнікам аддзела за годна выкананы службовы абавязак і ўручыў Міхаілу Шанькову нагрудны знак “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

У 1986 годзе Міхаіл Шанькоў, які ў той час быў участковым інспектарам міліцыі Кармянскага РАУС Гомельскай вобласці, на працягу месяца ахоўваў зону адсялення ў Нараўлянскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах. Пасля пераезду на Чэрвеньшчыну служыў на розных пасадах у Дзяржаўтаінспекцыі, затым узначальваў яе, а на заслужаны адпачынак пайшоў з пасады начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС бралі дзевяць былых супрацоўнікаў чэрвеньскай міліцыі. Адзін з іх, інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Уладзімір Івашкевіч, нядаўна пайшоў з жыцця.

Ветэраны-ліквідатары Міхаіл Шанькоў, Міхаіл Пахіяйнен, Аляксандр Чарняк, старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Леанід Комель, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Аляксандр Семчанка, а таксама дачка Уладзіміра Івашкевіча, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Таццяна Шульга, сёння пабывалі на яго магіле і ўсклалі кветкі.

На здымках: начальнік Чэрвеньскага РАУС Алег Коршак уручае нагрудны знак Міхаілу Шанькову; на магіле ліквідатара наступстваў чарнобыльскай катастрофы Уладзіміра Івашкевіча.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць