Днямі старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і старшыня Чэрвеньскага райкама галіновага прафсаюза Анастасія Пашкевіч завіталі ў ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” і эксперыментальную базу “Натальеўск”. Тут яны азнаёміліся з арганізацыяй работ, умовамі працы, харчаваннем удзельнікаў пасяўной.
Міхаіл Бода ўручыў Удзячныя лісты і грашовыя прэміі механізатарам Аляксандру Менцюку, Андрэю Грыбко, Аляксандру Бандарыку і Руслану Марчанку.
На здымках: Аляксандр Мянцюк і Міхаіл Бода; Міхаіл Бода (у цэнтры) з Аляксандрам Бандарыкам і Русланам Марчанкам.
Фота Анастасіі Пашкевіч.
Ігнат ЛІПЕНЬ

