Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Май 2022

Гадзіннік ад міністра: чэрвенская сям'я адзначана на ўрачыстым ушанаванні ў Доме Афіцэраў

Штогод у Цэнтральным Доме Афіцэраў праходзіць урачыстае ўшанаванне найлепшых вынікаў у службе вайскоўцаў тэрміновай службы, а таксама іх маці.

Упершыню прадстаўнік нашага раёна адзначаны на такім мерапрыемстве. Гэта малодшы сяржант Андрэй Даньшын. Мама Таццяна - настаўнік малодшых класаў у чэрвенскай СШ №4. Андрэй пасля школы скончыў БДУ па спецыяльнасці «інжынер-энергаменеджэр». Са жніўня па кастрычнік мінулага года працаваў у «Мінскэнерга».

Андрэй падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы ў Доме Афіцэраў: «Прыемна, што адзначылі нашую сям'ю. Вядома ж, было вялікім поспехам паціснуць руку міністру абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту Віктару Хрэніну, а таксама атрымаць ад яго ў падарунак гадзіннік! Пра службу магу сказаць, што за гэты час я стаў больш арганізаваным, самастойным, убачыў, што такое сапраўднае войска, бо ва ўніверсітэце ў мяне была толькі ваенная кафедра».

Як адзначыў ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі, малодшы сяржант Даньшын зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку з самага пачатку службы: «Гэта сапраўдны патрыёт, дысцыплінаваны, адказны і выканаўчы вайсковец. Тое, што міністр абароны ўручыў Андрэю гадзіннік - гэта рэдкі падарунак, які з'яўляецца марай любога афіцэра».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць